BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Доўгія чэргі на польскай мяжы: аўтобусы і машыны стаяць гадзінамі

На мяжы з Польшчай зноў утварыліся доўгія чэргі. Па стане на 8 раніцы суботы на памежным пераходзе «Брэст» у чаканні стаялі 20 аўтобусаў і 580 легкавых аўтамабіляў.

Здымак ілюстрацыйны

Сітуацыя на літоўскай і латвійскай межах выглядае больш спакойнай — там чэргаў пакуль няма. Памежныя службы папярэджваюць, што час чакання на польскай мяжы можа заставацца працяглым з-за павышанага патоку транспарту.