Беларускі музыка Сяргей Доуш паведаміў у Facebook пра фінансавыя цяжкасці шэлтара ў Варшава.

Паводле яго слоў, сабраных спонсарскіх сродкаў хопіць толькі да канца месяца. У красавіку трэба будзе аплаціць арэнду ў памеры 7100 злотых і камунальныя плацяжы каля 3000 злотых. Агульныя штомесячныя выдаткі на ўтрыманне дома складаюць прыкладна 2500–2800 еўра.
Музыка адзначыў, што адкрыў шэлтар у снежні 2025 года, каб дапамагчы былым палітвязням, і цяпер шукае пастаянных партнёраў або мецэнатаў для стабільнай падтрымкі праекта.






