BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 года з бітвы пад Млавай

Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 года з бітвы пад Млавай. Замест трох гадзін, як планавалі немцы, бітва доўжылася тры дні. У ёй удзельнічалі беларускія жаўнеры 20-й дывізіі пяхоты, якая была таемна пераведзена перад вайной з Баранавічаў і Пружан, гаворыць гісторык Яўген Дудкін:

Тры дні, трымаючы немцаў, 20-я пяхотная дывізія зламала ўвесь сцэнар немцаў на поўначы, каб хутка падысці да польскай сталіцы. Другое, 15 верасня дывізія працягвала абарону польскай сталіцы з паўночнага ўсходу. Гэта паказвае, што нашыя жаўнеры ламалі ўсялякімі магчымасцямі планы нацыстаў.

Паводле Яўгена Дудкіна, беларусам Польшчы трэба наведваць мясціны, дзе змагаліся нашы продкі. 31 жніўня адбудзецца паездка на месца бітвы, дзе будуць ускладзены кветкі да помніка загінуўшым у гэтай бітве.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя