BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выбары ў Польшчы – яўка на Падляшшы адна з самых высокіх

Другі тур выбараў у мясцовыя органы ўлады праходзіць у Польшчы.

Пакуль вядомая яўка на 12 гадзін – 12,93 працэнта. – сказаў Сільвестр Марціняк, старшыня Нацыянальнай выбарчай камісіі. Ёсць тры ваяводствы з найбольшай яўкай: Падляшскае, Люблінскае і Падкарпацкае. Найвышэйшая яўка зафіксаваная на Падляшшы (15,83%), У другім туры мясцовых выбараў у 2018 годзе яўка на 12 гадзін складала 15,61 працэнта.

Два тыдні таму яўка выбаршчыкаў таксама была вышэйшай – 16,52%.

***

А сёмай гадзіне ў Польшчы пачаўся другі тур выбараў у мясцовыя органы ўлады. Сёння грамадзяне краіны выбіраюць амаль восемсот войтаў гмін, бурмістраў і прэзідэнтаў гарадоў там, дзе 7 красавіка кандыдаты не атрымалі патрэбных законам 50% і 1 голасу выбаршчыка.

Чарговыя выбары кіраўнікоў гмін у 748 гмінах і гарадах, у тым ліку ў 569 гмінах з насельніцтвам менш за 20 тысячаў жыхароў і 177 гмін звыш 20 тысячаў жыхароў.“ – сказаў на прэс-канферэнцыі ў пятніцу старшыня Дзяржаўнай Выбарчай Камісіі Польшчы Сыльвэстэр Марціняк.

Выбаршчыкі атрымаюць для галасавання адну лістоўку з двума прозвішчамі кандыдатаў. Галасаванне працягнецца да 21-й гадзіны. Да гэтага часу будзе дзейнічаць выбарчая цішыня.

На Падляшшы за 29 пасадаў змагаюцца 58 кандыдатаў. Сярод іншага сёння выбіраюць бурмістраў Бельска Падляшскага, Гайнаўкі, Заблудава і Кляшчэляў, а таксама войтаў гмін Бельск Падляшскі, Белавежа, Нарва і Мілейчыцы.

Беларускае Радыё Рацыя