BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Другую ноч у Польшчу прыляталі паветраныя шары з Беларусі

Пра чарговыя “ўлёты ў польскую паветраную прастору з боку Беларусі аб’ектаў, якія паводле характарыстык нагадваюць паветраныя шары”, паведаміла Аператыўнае камандаванне радоў Узброеных сіл Польшчы.

Здымак ілюстрацыйны

Пры гэтым адзначаецца, што Аператыўнае камандаванне “супрацоўнічае са службамі, адказнымі за бяспеку дзяржавы, рэгулярна перадаючы неабходную інфармацыю, якая дазваляе хутка рэагаваць, у тым ліку перахапляць аб’екты і затрымліваць асоб, якія падазраюцца ва ўдзеле ў гэтых інцыдэнтах”.

Такім чынам, з канца мінулага месяца Польшча зафіксавала восем серый парушэнняў паветранай прасторы з боку Беларусі. Ва ўсіх гэтых выпадках у аб’ектах, што ўварваліся, распазнавалі аэрастаты, з дапамогай якіх дастаўляюцца кантрабандныя грузы.

22 студзеня стала вядома, што Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі, запатрабаваўшы тлумачэнняў наконт прылёту ў краіну 150 паветраных шароў у ноч на 17 студзеня.