Войт гміны Гайнаўка Люцына Грыгарук-Смактуновіч запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да валанцёрскай прыборкі старажытных праваслаўных могілак у Дубінах. Прыборка адбудзецца ў суботу, 11 кастрычніка. Пачатак — а 8-й раніцы.

Кажа Люцына Грыгарук-Смактуновіч:
-11-га кастрычніка а 8-й гадзіне мы там усе сутракаемся. Трэба, каб узялі з сабою рукавіцы. Там трэба шмат палоць, каб узялі з сабою прылады, каб можна было выдзерці тое зелле. Кожныя рукі нам спатрэбяцца. Нашыя продкі з намі, калі мы прыбіраем гэтыя магілы.
Стары некропаль, дзе спачываюць продкі жыхароў вёскі і наваколля, на працягу дзесяцігоддзяў заставаўся занядбаным. Дзякуючы супольнай працы валанцёраў і мясцовых людзей тут ужо ўдалося ачысціць ад хмызняку і травы многія крыжы і надмагіллі.
Каардынаты праваслаўных могілак у Дубінах: https://maps.app.goo.gl/oWvW9S2yRpVimpce7.
Цалкам гутарка:


























Беларускае Радыё Рацыя
Фота Томэка Вашчэнкі і з архіва Люцыны Грыгарук-Смактуновіч






