BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Форум «Беларусы годныя лепшага»!

Мы радыя прадставіць вам поўны спіс спікераў, якія выступяць у Варшаве 26 студзеня. Яны рыхтуюць прамовы ў стылі TED – дынамічныя і яркія.

Чакаем ад спікераў глыбокія думкі, арыгінальныя ідэі і асабістыя гісторыі, якія натхняць і дапамогуць змяніць успрыманне ключавых тэм, якія датычацца будучыні Беларусі.

Усе выступленні будуць разбіты на блокі: Палітыка, Медыя, Салідарнасць, Роўныя правы, Эканоміка, Культура, Навука, Духоўнасць.

Фінальны спіс спікераў: Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Франак Вячорка, Міхал Каміньскі, Валерый Мацкевіч, Анжаліка Мельнікава, Таццяна Мартынава, Аляксандр Кныровіч, Алана Гебрэмарыям, Аляксандра Ханевіч, Андрэй Стрыжак, Сцяпан Пуціла, Роза Турарбекава, Андрэй Гнёт, Паша Джэжора, Яўген Брыцько, Аляксандр Кухта, Вячаслаў Касінераў, Фёдар Паўлючэнка, Аляксей Дзікавіцкі, Валерыя Кустава.

Дапоўняць натхняльныя выступленні музычныя нумары ад VOLSKI, KRIWI, Вольнага хору і Дзімы Нікановіча.

 Далучайцеся! Будзем разам у гэты дзень! Беларусы #ГодныяЛепшага

 Дата: 26 студзеня, 14:00
 Рэгістрацыя для гледачоў у Варшаве
 Трансляцыя форуму будзе даступная па ўсім свеце.

Увага! Мы клапоцімся аб вашай бяспецы і рэкамендуем улічваць магчымыя рызыкі. Мерапрыемства – публічнае, на ім будзе весціся здымка і прамая трансляцыя. Каб мінімізаваць рызыкі, рэкамендуем выконваць меры засцярогі: выкарыстоўвайце маскі, шалікі і іншыя сродкі, каб засцерагчы сябе.

@CabinetBelarus

Арганізатары