
Роўна два гады ў студзені з моманту адкрыцця святкуюць прадстаўнікі ініцыятывы “Кропка” у Грузіі. За гэты час прайшло некалькі сотняў мерапрыемстваў, колькасць наведнікаў налічваецца тысячамі, – адзначыла сузаснавальніца «Кропцы» у Тбілісі спадарыня Валерыя:
– І на гэты год у нас планы працаваць для беларусаў Тбілісі і для тых, хто прыязджае ў Грузію, працаваць гэтак жа як мы працавалі два гады, у якасці каворкінга для актывістаў грамадзянскай супольнасці і як месца, беларуская прастора, для імпрэзаў, што ладзяць штовечар.
У прасторы для беларускай грамадзянскай супольнасці “Кропка” мерапрыемствы адбываюцца амаль штодня. Сачыць за актуальнай афішай можна праз спецыяльна створаны канал у Тэлеграм.
Беларускае Радыё Рацыя






