BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Два гады з моманту пачатку вайны ва Украіне

Беларуская дыяспара Беластока запрашае 24-га лютага на акцыю з нагоды другой гадавіны пачатку вайны Расеі супраць Украіны.

З якімі думкамі пойдуць на акцыю, распавялі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Беластоку:

– Украіна ўсё роўна пераможа, проста тут па часе звычайна любая вайна была доўгая. Сусветная 5 гадоў.

– Дакладна, трэба дапамагаць Украіне, у нас адзін вораг

– У Украіны гэта не першыя 2 гады. Быў Крым, былі ДНР/ЛНР

– Мы як беларусы можам толькі дапамагаць украінцам. Частка беларусаў ваюе на фронце

– Я не лічу, што заканчэнне вайны ва Украіне дасць нам больш магчымасцяў, таму трэба не чакаць гэтага моманту, а самім рабіць магчымыя і не магчымыя рэчы, выходзіць на акцыі

Акцыя »Разам супраць расейскай агрэсіі» адбудзецца каля помніка Пілсудскаму на рынку Касцюшкі. Пачатак а 18-й.

Фота арганізатараў акцыі

Беларускае Радыё Рацыя