Два расейскія самалёты з Калінінградскай вобласці заляцелі ў паветраную прастору Літвы, паведаміла Літоўскае войска. Гэта адбылося ўчора каля 18-й гадзіны. Над літоўскай тэрыторыяй з’віліся расейскі знішчальнік Су-30 і запраўшчык Іл-78.
Яны былі ў паветранай прасторы Літвы каля 18 секунд на глыбіні каля 700 метраў. Верагодна, практыкаваліся ў дазапраўцы ў паветры.
У адказ на інцыдэнт у паветра былі паднятыя два знішчальнікі Eurofighter Typhoon вайскова-паветраных сіл Іспаніі, якія выконваюць місію паветранай паліцыі NATO.
Беларускае Радыё Рацыя






