На мяжы паміж Беларуссю і Польшчай узніклі значныя чэргі з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, на 12 гадзін на выезд праз пункт пропуску «Брэст—Тэрэспаль» чакалі каля 1700 аўтамабіляў і 65 пасажырскіх аўтобусаў.

У тэматычных тэлеграм-чатах беларусы, якія змаглі перасекчы мяжу, паведамляюць, што на гэта ў іх пайшло больш за двое сутак. «Да канца студзеня чарга не рассмокчацца нават пры хуткім афармленні», — прагназуе адзін з кіроўцаў. У цяперашняй сітуацыі, паводле слоў кіроўцаў, многія едуць не пустымі, як звычайна, а вязуць з сабой шмат рэчаў, што значна павялічвае час наглядных працэдур і аглядаў. Складаная сітуацыя і з аўтобусамі. У чарзе больш за 60 транспартных сродкаў, свабодных месцаў у аўтобусах практычна няма. Некаторыя кіроўцы прапануюць месца ў транспарце, што стаіць бліжэй да пункта пропуску, за 50 еўра.