Вайна не ведае выходных: субота і нядзеля могуць быць такімі ж “цяжкімі”, як і панядзелак. І нават у перыяд вялікіх свят, а часам і асабліва ў гэты перыяд, абстрэлы толькі ўзмацняюцца. Інтэрвалы паміж заканчэннем папярэдняй паветранай трывогі і пачаткам наступнай скарачаюцца да трох-пяці хвілін. І атрымліваецца, што час адноснай бяспекі для ўкраінцаў складае максімум пяць хвілін.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Калядна-Навагоднія святы ва Украіне прыстасаваліся да рэалій ваеннага часу. Перад многімі паўстае дылема: ці маюць яны маральнае права святкаваць; ці этычна ў гэты час ладзіць нават ціхае радзіннае святкаванне. Для некаторых адказ відавочны: пра якія святы можна казаць, калі муж ці сын у гэтыя дні на пазіцыях; калі дом разбураны; калі вайна адабрала жыццё блізкага чалавека. Аднак самі вайскоўцы з фронту кажуць адназначна: святкаваць трэба. Для іх гэта моцная матывацыя, якая дае сілы. Такога ж меркавання прытрымліваюцца і псіхолагі: падрыхтоўка да свята дзейнічае як эмацыйная разрадка, жыццёва неабходная ва ўмовах пастаяннага стрэсу.
Але пры гэтым не варта навязваць сабе адчуванне свята, калі ў гэтым няма душэўнай патрэбы. Кожны выбар і кожны стан падчас вайны з’яўляюцца нармальнымі. Ёсць яшчэ адзін далікатны момант: па-людску, маштабы святкавання трэба вызначаць з павагай да тых, хто данаціць на патрэбы войска. І часта на шкоду патрэбам уласных сем’яў. Важна памятаць, каго дзякаваць, каб гэтыя святы маглі адбыцца.
Ліза Ахроменка






