BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дырэктара беластоцкага драмтэатра адклікалі з пасады

Управа Падляшскага ваяводства адклікала Пятра Паўтарака з пасады дырэктара Драматычнага тэатра імя Аляксандр Венгеркі ў Беластоку. Да правядзення конкурсу на пасаду дырэктара абавязкі выконвае намеснік па фінансавых пытаннях Ірэнеуш Глінецкі.

Фота: plus.poranny.pl

Пра звальненне дырэктара казаў некалькі тыдняў таму ў эфіры Польскага радыё ў Беластоку маршалак Яцэк Пярунэк. Ён звярнуў увагу на працяглы рамонт тэатра, які Пётр Паўторак, як дырэктар, не мог кантраляваць. Нягледзячы на станоўчую ацэнку Рады Беластоцкага павета, дзе Пётр Паўторак з’яўляецца радным, і Тэатральнай камісіі прафсаюза NSZZ «Салідарнасць», членам якой ён з’яўляецца, Міністэрства культуры пагадзілася з рашэннем ваяводскай управы.