BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дыскусія «Справіцца з сучаснасцю: Усходняя Еўропа» ў Берліне

У чацвер, 8 лютага, у Берліне адбудзецца панэльная дыскусія «Справіцца з сучаснасцю: Усходняя Еўропа» ў межах фэста «Utopia Eastern Europe».

Дата: 8 лютага. Час: 19.00 (час мясцовы).

Месца: Haus der Kulturen der Welt, Magnus Hirschfeld Bar, John-Foster-Dulles-Allee 10, Берлін 

Удзел бяруць даследчыцы Вольга Шпарага і Яўгенія Беларусец.

Абяцаюць таксама канцэрт і дыджэй-сэт!

Праграма такая:

19:00 Прывітальныя словы 

19:30 Панэльная дыскусія з Катарынай Варда, Яўгеніяй Беларусец і Вольгай Шпарагай.

Мадэруюць Саша Марыяна Зальцман і Макс Чолек.

Абмяркуюць, якую ролю адыгрывае палітычная сітуацыя ва Усходняй Еўропе для ўсяго еўрапейскага рэгіёну і які ўплыў яна аказвае на мастацтва і літаратуру. 

21:30 Канцэрт Фо Шо

 Fo Sho — гэта хіп-хоп праект трох сясцёр Мірыям, Сіёны і Бэці Эндэйл, якія выступаюць не толькі за бліскучы рэп, але і за кавалачак усходнееўрапейскай сучаснасці: украінскай, габрэйскай, цемнаскурай. 

Дзеці габрэйскіх мігрантаў з Эфіопіі, сёстры выраслі ў Харкаве на ўсходзе Украіны і наведвалі там ультраартадаксальную школу. 

Паколькі свецкая музыка была забароненая дома, пазней яны знайшлі ўласны падыход да такіх жанраў, як R’n’B і трэп, заснаваўшы Fo Sho ў 2019 годзе. 

Пасля пачатку вайны ва Украіне ў 2022 годзе трыа было вымушана бегчы з Украіны, але і ў выгнанні працягваюць супраціў.

22:30 Дыджэйскі сэт Ганны Шрайт

 Квіткі коштам 7 еўра поўны і 5 еўра льготны бярыце па спасылцы.

Арганізатары