BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзеці беларускіх палітвязняў могуць адпачыць у летніку

Дзеці беларускіх палітвязняў, добраахвотнікаў, валанцёраў і актывістаў змогуць бясплатна адпачыць у летніку ў Польшчы з 11 па 25 жніўня. “Мы плануем прыняць у яго каля 30 дзяцей”, – распавёў кіраўнік спартыўна-адукацыйнага клуба «Krywiczy» Уладзімір Лаўранюк.

– У нашым летніку будуць адбывацца такія мерапрыемствы як сплаў на каяках, а таксама спартыўныя мерапрыемствы: футбол, баскетбол, валейбол і г.д. Гэта будзе басейн, гэта будуць заняткі па кібербяспецы для дзяцей, гэта будуць заняткі па медыцыне, выжыванне дзяцей у навакольным асяроддзі – у горадзе, у лесе, у полі і г.д., каб дзеці былі падрыхтаваныя да гэтага ўсяго, гэта могуць быць пераломы, апёкі, мазалі і г.д.

Цяпер ладзіцца збор на летнік: https://www.stranafund.org/kampanii/krywiczy.
Летнік арганізуецца ў партнёрстве фундацыі спорту і адукацыі «Krywiczy», дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця», аднайменнага грамадскага руху з падтрымкай прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя