BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзеці са школы ў Белавежы наведалі з экскурсіяй Беласток

Рэдакцыю Беларускага Радыё Рацыя наведалі дзеці са школы ў Белавежы.

У рамках экскурсіі школьнікі пазнаёміліся з дзейнасцю беларускай дыяспары Беластока, паўдзельнічалі ў майстар-класах у хабе “Новая зямля” і пацікавіліся працай нашага радыё.

Анатоль Вап, дырэктар Беларускага цэнтру культуры ў Беластоку: У рамках супрацоўніцтва са школамі мы таксама арганізуем выезды з іншых асяродкаў да Беластоку, дзе яны могуць пазнаёміцца перадусім з беластоцкім асяроддзем беларусаў, дзе арганізуем майстар-класы. Візіт сёння якраз адбываецца ў рэдакцыю Беларускага Радыё Рацыя. Дзякуючы такім візітам, маладыя людзі даведваюцца, што не толькі ў іх мясцовасці жывуць беларусы, але таксама ў іншых рэгіёнах Падляшша, а таксама даведваюцца, што гэтыя беларусы робяць хаця бы ў Беластоку.

Экскурсія была арганізаваная Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку пры супрацы з Белавежскім асяродкам культуры.

Беларускае Радыё Рацыя