BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Джэймс Холіс прачытае лекцыю для беларусаў

Зорка сусветнага маштабу, доктар філасофіі, аўтар 17 кніг па псіхалогіі правядзе лекцыю для беларусаў.

Джэймс Холіс. Фота: econet.ru

Вядомы амерыканскі псіхатэрапеўт, пісьменнік і аратар Джэймс Холіс прачытае лекцыю на тэму «Жизнь между мирами». Яе 22 верасня арганізуе Еўрапейскі інстытут сучаснай псіхатэрапіі на чале з дырэктаркай, беларускай псіхатэрапеўткай Ганнай Матуляк.

Паводле Ганны Матуляк, ён будзе гаварыць пра крызісы, пра тое, як перажываць тое, што перажываюць беларусы.

– І ўпершыню сусветная зорка загучыць па-беларуску. Калі камусьці цікава і важна, то з задавальненнем запрашаю, бо гэта сапраўды сусветная зорка. Джэймса Холіса добра ведаюць у свеце, і ён у вельмі сталым узросце. Вялікі гонар і ўдача, што ён пагадзіўся правесці для нас гэтую лекцыю.

Джэймса Холіса ведае ўвесь свет. Яго кнігі перакладзены на дзясяткі моў. Яго голас – адзін з самых важкіх у сучаснай глыбіннай псіхалогіі.

На лекцыю Холіса, якая адбудзецца на платформе ZOOM 22 верасня, можна зарэгістравацца па спасылцы на сайце Еўрапейскага інстытута сучаснай псіхатэрапіі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя