Дзеючы дазвол на жыхарства ў Літве сёння маюць каля 63-х тысяч грамадзян Беларусі – паведаміла намесніца дырэктара Дэпартамента міграцыі Літвы Люцыя Войшніс на III Беларускім бізнес-форуме ў Вільні.
Паводле яе слоў, 74% гэтых асоб знаходзіцца ў краіне на падставе працы. «Тут самыя розныя прафесіі, гэта разнастайнасць. Гэта сапраўды вельмі вялікая суполка беларускіх грамадзян, якія ў Літве працуюць”, – дадала Войшніс. Пры гэтым дазвол на жыхарства, выдадзены на падставе вядзення бізнесу ў Літве, маюць усяго 130 беларускіх грамадзян.
Від на жыхарства паводле гуманітарных падстаў атрымалі прыкладна паўтары тысячы беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя