24 лютага ў Пачаткова школе №4 імя Сібіракаў у Беластоку адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй. Бацькі і будучыя вучні змогуць пазнаёміцца з адукацыйнай прапановай школы, настаўнікамі і ўмовамі навучання.

Пазнаёміцца з праграмай, задаць пытанні і даведацца пра магчымасці вывучэння беларускай мовы запрашае настаўніца Ганна Плашчынская:
-З падручнікамі для першага класа ў нас усё ў парадку. Ёсць выдатныя матэрыялы, якія засталіся ад настаўніцы Аліны Ваўранюк, распрацаваныя ёй падручнік, сшытак. Да таго мы яшчэ ўласныя матэрыялы друкуем, дадаем штосьці цікавае, змяняем, каб было нешта новенькае, цікавенькае для дзяцей.
У клас №8, дзе арганізавана дадатковае навучанне беларускай мовы, можна будзе завітаць з 17.00 да 19.00.

Дзень адчыненых дзвярэй — добрая магчымасць для бацькоў атрымаць поўную інфармацыю перад падачай дакументаў і выбраць для дзіцяці найлепшую ўстанову. Рэкрутацыя першакласнікаў сёлета цягнецца з 23-га лютага па 6-га сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя






