BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень беларускай вайсковай славы ў Львове

8 верасня 2022 года, у дзень 508-й гадавіны Аршанскай бітвы і Дня беларускай вайсковай славы, ва Украіне быў афіцыйна зарэгістраваны дабрачынны фонд «Вільна Беларусь». І роўна год таму, у 510-ю гадавіну славутай перамогі, у Львове адкрыўся Дом Вольнай Беларусі і музей сучасных беларускіх герояў.

Выступае Аляксей Францукевіч.
Выступае Аляксей Францукевіч.

Кіраўнік фонду Аляксей Францукевіч адзначае:

– Сёння а 10-й мы ўсклалі кветкі і запалілі знічы – ушанавалі памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Львове. А ў 17.30 збіраемся ўжо ў Доме Вольнай Беларусі, дзе адбудзецца ўрачыстая праграма. Запрасілі мы прадстаўнікоў улады, сем’і беларускіх герояў добраахвотнікаў, нашых партнёраў і ўсіх тых, з кім мы тут працуем, хто нам дапамагае. Згадаем сёння ўсіх беларускіх загіблых герояў.

Па словах Францкевіча, Дом Вольнай Беларусі і музей – сталі важным цэнтрам захавання памяці, падтрымкі беларусаў ва Украіне і салідарнасці з тымі, хто працягвае змаганне за вольную і незалежную Беларусь. Фонд «Вільна Беларусь» дзякуе валанцёрам, дабрачынцам, сябрам і партнёрам, чыя падтрымка робіць магчымым сумесную працу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіву Аляксея Францкевіча