27 лістапада беларусы Варшавы адзначылі неафіцыйнае нацыяльнае свята Дзень герояў.
Больш 20 чалавек сабралася вечарам ля помніка Тадэвуша Касцюшкі, каб аддаць даніну памяці героям-случчакам і ўсім героям, якія ахвяравалі сваё жыццё за свабоду Беларусі.
“Случчакі гераічным чынам упісаліся ў гісторыю нашай краіны,” – кажа ксёндз Вячаслаў Барок у сваім уступным слове:
– Яны мелі любоў да Бацькаўшчыны, калі ішлі бараніць свой край, сваю зямлю, свае дамы, свае сем’і. Ішлі са сцягам у руках. А на сцягу было напісана: «Тым, хто ідзе паміраць, каб жыла Бацькаўшчына». Тады, калі ўжо было вядома, што яны мусяць супрацьстаяць ворагу з Усходу – Чырвонай арміі.
Падчас акцыі была хвіліна маўчання па загінулых. Была агульная малітва за іх супакой. Спяваў вядомы музыка Піт Паўлаў, родам са Случчыны. Сярод удзельнікаў акцыі прысутнічалі прадстаўніца Лігі нацый ад Якуціі Раіса Зубарава і Ібрагім Яганаў – прадстаўнік Чаркесіі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя