BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень Годнасці ў Гданьску

У суботу, 9 жніўня, беларусы Гданьска адзначаюць Дзень Годнасці. Акцыя адбудзецца ў Цэнтры еўрапейскай салідарнасці. У праграме — выстава Артура Вакарава, Марш Годнасці і мітынг «Салідарныя з Беларуссю», сустрэча з былымі палітвязнямі, а таксама з літаратарамі Юляй Цімафеевай і Альгердам Бахарэвічам.

Афіша Дня годнасці ў Гданьску.

«Мусім актыўна ўдзельнічаць у падобных імпрэзах, каб нарэшце стварыць пазітыўны вобраз Беларусі для замежжа», – кажа Бахарэвіч.

У Беларусі не было вобразу, не было нават больш менш прыгожага стэрэатыпу пра Беларусь. Гэта вельмі важна для ўспрымання ў замежжы. У кожнай краіны мусіць быць вобраз, мусяць быць стэрэатыпы, звязаныя з ёй. І скажам так, стэрэатыпы, звязаныя з Беларуссю, не ўключалі ў сябе ніякую мову, ні культуру, ні літаратуру.

Сустрэча з Юліяй Ціафеевай і Альгердам Бахарэвічам адбудзецца а 17-й гадзіне, уваход вольны. Мадэратарка сустрэчы – шэф-рэдактарка выдавецтва Gutenberg Валянціна Андрэева.

А ў 18.30 ў Цэнтры еўрапейскай салідарнасці адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага.

Адзначэнне Дня Годнасці адбудзецца ў шматлікіх гарадах замежжа ў тым ліку і ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя