BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень горада ў Беластоку

Беласток рыхтуецца да святкавання Дзён горада, якія адбудуцца з 21 па 23 чэрвеня. Свята распачнецца на рынку Касцюшкі канцэртам маладых музыкаў – выступяць Kuba Szmajkowski, Enej і Margaret.

Уваход на канцэрт вольны, але каб трапіць на імпрэзу, трэба выканаць пэўныя ўмовы, паведаміла дырэктарка Беластоцкага цэнтра культуры Гражына Дваракоўска:

– Калі казаць пра мерапрыемства на плошчы Касцюшкі. Гэта масавае мерапрыемства, і мы, як звычайна, просім нашых гледачоў падрыхтавацца да таго, што іх трэба будзе праверыць, вядома, годна. Але калі ласка, не прыносьце алкагольныя напоі, бо іх забяруць. Да таго ж, напэўна, варта было б, каб было добрае надворʼе.

У наступныя дні для беластачан падрыхтуюць экалагічны пікнік і гарадскую гульню-квэст. Запланаваны паказ двух спектакляў, прысвечаных гісторыі горада. Падрабязная праграма Дзён горада з’явіцца на сайце Беластоцкага цэнтра культуры.

Беларускае Радыё Рацыя