BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень Канстытуцыі ў Беластоку

3 мая Польшча святкуе Дзень прыняцця Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года, якая была першай у Еўропе. Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх гарадах краіны, у тым ліку і ў Беластоку.

З віншавальнымі словамі да жыхароў звярнуліся ўлады горада і ваяводства:

У гонар свята беластачане маглі цягам дня бескаштоўна наведваць Беластоцкі ваенны музей, а ў цэнтры горада кожны жадаючы мог атрымаць памятныя падарункі — нацыянальныя ленты і сцягі.

* * *

У цэнтры Беластока адбываюцца ўрачыстасці з нагоды святкавання 3 траўня.

Падляшскі музей культуры далучыўся да свята і прапаноўвае беластачанам паўдзельнічаць у адукацыйных імпрэзах:

Таксама да святкавання далучыліся паліцыя, ваенныя і прадстаўнікі тэрытарыяльнай абароны. На стэндах кожны жадаючы можа азнаёміцца з працай ведамстваў.

Беларускае Радыё Рацыя