Тры дзясяткі актывістаў з Украіны і Беларусі адзначылі на батумскай плошчы Еўропы Дзень Канстытуцыі Украіны.

Акцыі на батумскай плошчы Еўропы адбываюцца штодня з першага дня поўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну. На акцыі, апроч украінскіх актывістаў з супольнасці “Майдан Батумі”, штодня прысутнічаюць прадстаўнікі беларускай дыяспары Аджарыі.





Беларускае Радыё Рацыя, Батумі






