BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень Незалежнасці адсвяткавалі ў Варшаве

Зацверджаны 25 жніўня 1991 года ў Канстытуцыі Дзень Незалежнасці адсвяткавалі ў Варшаве. Святочнае мерапрыемства было падрыхтавана Нацыянальна-вызвольным Рухам «Вольная Беларусь». Праграма была насычанай і цікавай. Выступілі дэпутаты Вярхоўнага Савета 12 склікання, якія дамагліся гэтай вялікай для беларусаў падзеі.

Гаворыць Зянон Пазьняк:

– Двойчы мы здабылі гэтую свабоду і незалежнасць, у 18-ым і 91-ым гадах. Пасля 18-ага года 73-ы гады пад савецкай камуністычнай акупацыяй мы вымушаныя былі марыць змагацца любымі спосабамі за сваю волю і свабоду. У 91-ым здабылі і цяпер зноў змагаемся. Задумваліся над гэтым, ці ёсць яшчэ адзін такі народ, які б сотні гадоў змагаўся б і змагаўся б?

Зала для мерапрыемстваў у Беларускім доме была запоўнена. Людзі з задавальненнем слухалі вершы беларускіх класікаў і сучаснікаў. З асалодай успрынялі спеў Сяржука Доўгушава і песні ўкраінскага дуэта сужэнцаў Мазур «Гармонія». Скончылася мерапрыемства супольным выкананнем гімна «Магутны Божа».

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя