BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку

Дзень незалежнасці – адно з самых шанаваных святаў у Польшчы. Адзначаецца яно ўрачыста па ўсёй краіне. Не выключэннем з’яўляецца і Беласток. Асноўная цырымонія з удзелам вайскоўцаў адбылася ля помніка маршалу Юзэфу Пілсудскаму на Рынкавай плошчы Касцюшкі. Па традыцыі, перад беластачанамі выступілі кіраўнікі горада і ваяводства.

Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку

Кажа маршалак ваяводства Лукаш Пракорым:

– Варта аднак памятаць, што ўжо некалькі год свята Дня незалежнасці набывае новыя вымярэнні. Яно набыло больш глыбокі сэнс. Гэта не толькі час успамінаў і выказвання павагі айцам нашай свабоды, але і магчымасць для роздуму над тым, што свабода, атрыманая больш за 100 гадоў таму, не даецца раз і назаўсёды.

Да Дня незалежнасці гарадскія ўстановы Беластоку падрыхтавалі адмысловую праграму. Напрыклад, Ваенны музей запрашае на бясплатныя экскурсіі па сваіх пастаянных экспазіцыях; галерэя Слендзінскіх арганізуе «14-ы вечар спеваў патрыятычных песень і гімнаў»; а Клуб аматараў грамадскага транспарту Беластока наладзіць бясплатныя праездкі па горадзе на старадаўнім аўтобусе Jelcz M11.

Цалкам матэрыял:

Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку
Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку
Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку
Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку
Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку
Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку
Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку
Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку
Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку
Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку
Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку
Дзень незалежнасці Польшчы ў Беластоку

Беларускае Радыё Рацыя