BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень палітвязняў у Стакгольме

У аўторак, 21 траўня, у Стакгольме адбудзецца імпрэза да Дня палітвязняў з удзелам Святланы Ціханоўскай.

Дата: 21 траўня. Час: 18.30 (час мясцовы). Месца: Kulturhuset Stadsteatern, Sergels Torg Norrmalm, Стакгольм.

 Спачатку адбудзецца акцыя салідарнасці. 

Святлана Ціханоўская раскажа пра неспынную барацьбу за свабодную Беларусь і за вызваленне палітвязняў. 

Пасля мітынгу запрашаюць на культурніцкае мерапрыемства «my future, an empty seat», дзе адбудзецца абмеркаванне і выступленні выдатных беларускіх і шведскіх дзеячаў культуры

 Сярод удзельнікаў — пісьменніца Ева Вежнавец, паэтка Вальжына Морт і музыка Света Бень. 

Квіткі — 100 крон. Іх можна набыць па спасылцы

Усе сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку працы «Вясны» з палітычнымі вязнямі і іх сем’ямі.

Арганізатары