BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень палітвязняў у Варшаве

У аўторак, 21 траўня, у Варшаве адбудзецца імпрэза да Дня палітвязняў.

Дата: 21 траўня. Час: 18.00 (час мясцовы). Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава. 

Тэма імпрэзы — праблемы беларускіх палітвязняў: умовы ўтрымання ў беларускіх турмах, праблемы з доступам да медычнай дапамогі ў месцах пазбаўлення волі (праз гэта памерла не менш за 5 палітвязняў) і абмеркаванне, што можна зрабіць для паляпшэння сітуацыі, і што можна і трэба зрабіць пасля вызвалення палітвязняў для медычнай рэабілітацыі і сацыялізацыі. 

Удзельнічаюць праваабаронцы «Вясны», былыя беларускія і польскія палітвязні, прадстаўнікі беларускіх і польскіх няўрадавых арганізацый. 

Уваход вольны.