BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў у Варшаве

У Варшаве ў Міжнародны дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў, прадстаўнікі дыяспар розных народаў былога Савецкага Саюза ўшанавалі ахвяраў нацысцкага і камуністычнага рэжымаў.

Адбыўся мітынг, на якім было шмат выступаючых. Пасля выступаў і хвіліны маўчання прысутныя ўсклалі кветкі і запалілі знічы ў памяць ахвяраў нацызму і сталінізму. Гаворыць прадстаўнік лігі нацый Ібрагім Яганаў:

– У дзяржаве, дзе ўлада належыць народу, асноўнай каштоўнасцю з’яўляецца жыццё чалавека. У новай імперыі, такой як Расейская, няма нічога танней, чым жыццё чалавека. Таму па сённяшні дзень і народы, і прадстаўнікі гэтых народаў – іхнімі жыццямі, іхнімі народамі Расійская імперыя ахвяруе дзеля сваіх імперскіх амбіцый.

Усе выступоўцы адзначылі тое, што трэба салідарна змагацца з Пуціным і Лукашэнкам, якія развязалі вайну ў наш час. Толькі разам змагаючыся з тыраніяй, падняволеныя народы могуць стаць свабоднымі.

Беларускае Радыё Рацыя