У Беластоку ўрачыста адзначылі Дзень польскага войска і 105-ю гадавіну «Цуда на Вісле» – перамогі польскай арміі над бальшавістскай у пераломнай бітве пад Варшавай у жніўні 1920 года.

Афіцыйныя ўрачыстасці адбыліся па традыцыі на Рынку Касцюшкі ля помніка маршалку Юзафу Пілсудскаму.
Гаворыць падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі:
-Дзякуем за вашую службу! Гэтыя словы павінны гучаць не толькі падчас свята, яны павінны гучаць кожны дзень. Яны ўніверсальныя і адносяцца і да герояў вялікай польскай перамогі над бальшавікамі ў 1920 годзе, але таксама, і можа перадусім сёння да вас, жаўнеры, героі, дзякуючы якім мы жывем у вольнай, суверэннай, незалежнай дзяржаве!
Святкаванне Дня польскага войска разгарнулася і на пляцоўках ваенных музеяў і экспазіцыяў Беластоку, куды сёння ўваход для наведвальнікаў – традыцыйна вольны.
Цалкам матэрыял:















































Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






