BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень роднай мовы адзначылі беларусы Вільні

Дзень роднай мовы адзначылі 21 лютага беларусы Вільні. Імпрэза адбылася ў Доме нацыянальных меншасцяў.

Валянцін Стэх
Валянцін Стэх

На пачатку з уступным словам пра гісторыю свята выступіў старшыня віленскага гарадскога беларускага клуба “Сябрына” Валянцін Стэх. Пасля ён перадаў слова галоўнаму арганізатару свята –  музыку і кіраўніку фальклорнага гурта “Ойра” Вячку Красуліну.

Вячка Красулін
Вячка Красулін

Як сказаў Вячка Красулін, Міжнародны дзень роднай мовы яны з клубам “Сябрына” ладзяць не ў першы раз у Вільні і, спадзяецца, што не ў апошні:

– Кожны раз мы імкнемся збалансаваць праграму такім чынам, каб гэта была і паэзія, і нейкая традыцыйная культура, прадстаўленая не толькі праз вербальныя варыяцыі. А таксама музыка, спевы, як кажуць, песня душа народа, а мова, гэта язык той душы.

Ігар Случак
Ігар Случак

Паводле юрыста і праваабаронцы Ігара Случака, з боку людзей запыт на беларускую мову ёсць, і людзі пачынаюць ёй больш карыстацца:

– З боку дзяржавы сітуацыя такая, што дзяржаўная моўная палітыка ідзе па такім шляху, што руская мова асноўная, а беларуская мова дадатковая. Таму адбываецца абалютная дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце, асабліва гэта бачна ў сферы адукацыі. З кожным годам беларускамоўных школ і беларускамоўных навучэнцаў становіцца меней. Старыя школы закрываюцца, новыя школы не адкрываюцца.

Павел Севярынец
Павел Севярынец

Пісьменнік і палітык Павел Севярынец запэўніў у тым, што няма чаго хвалявацца, бо ён заўважыў, што пасля 2020 года беларускамоўных стала нашмат больш, таму беларуская мова не загіне, не прападзе.

“І калі беларус з беларусам будзе размаўляць па-беларуску, то будзе ў нас і вольная, і незалежная дэмакратычная Беларусь”, – падсумаваў Павел Севярынец.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя