BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень роднай мовы ў Беластоку

Хаб «Новая Зямля» запрашае далучыцца да святкавання Дня роднай мовы.

Хаб “Новая Зямля” у Беластоку запрашае адзначыць 21-га лютага Дзень Роднай Мовы і напісаць дыктоўку па тэксце Васіля Быкава. Кажа сузаснавальніца хаба Надзея Салаўёва:

– А 18-й 21-га ў сераду прыходзьце пісаць. У нас ужо ўсё падрыхтавана. Зараз працуем над тым, каб наладзіць стрым. Каб людзі, якія хочуць далучыцца з Беларусі або з іншых гарадоў, таксама маглі ў анлайне з Кацяй Ваданосавай напісаць. Для беларуса беларуская мова гэта тое, дзякуючы чаму, ён можа называць сябе беларусам.

Акрамя гэтага ў хабе ў межах Дня Роднай Мовы пройдзе інтэлектуальная гульня – квіз, падрыхтаваная Падлеткавым Клубам, і дэкламацыя беларускіх вершаў ад дзетак і ўсіх жадаючых. Пачатак а 18-й.

У праграме:

Дыктоўка. Тэкст Васіля Быкава. Сёлета яму спаўняецца 100 год. Дыктуе Кацярына Ваданосава. Тыя, у каго не атрымаецца з далучыцца ў хабе, зможа пісаць анлайн, даяднаўшыся да стрыма на youtube канале “Мова Нанова”.

Квіз, адмыслова падрыхтаваны Падлеткавым Клубам.

Беларускія вершы ад дзетак і ўсіх жадаючых.

Дата: 21.02. Час: 18.00. Месца: Хаб Новая Зямля, Wyszyńskiego 6A, Беласток.

Беларускае Радыё Рацыя