BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень роднай мовы ў Гданьску

У сераду, 21 лютага, беларусы Гданьска ў Дзень роднай мовы пішуць Беларускую дыктоўку.

Дата: 21 лютага. Час: 18.00 (час мясцовы). Месца: ECS (аўд. 3.35 і 3.36, 3 паверх), Plac Solidarności 1, Гданьск.

План на вечар:

паразмаўляем пра беларускую мову з дзеячамі культуры Гданьска; 

заспяваем традыцыйныя песні з Вольгай Барышнікавай; 

разам з «Мова нанова» і дзецьмі даведаемся пра нячысцікаў і памалюем чароЎныя літары; 

напішам дыктоўку і пасмяемся над памылкамі; 

пачастуемся кавай і гарбатай з печывам; 

напішам лісты палітвязням; 

зможам набыць беларускія кнігі і настолкі; 

далучымся да Моўнага клуба, каб як мага хутчэй сустрэцца зноў.

Уваход вольны.

Арганізатары