BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень роднай мовы ў Сопаце

Прадстаўнікі Беларускага культурнага таварыства “Хатка”, MARA HUB і Моўнага клуба Труймяста зладзілі разам Дзень роднай мовы ў польскім горадзе Сопат.

Прыняць удзел можна было незалежна ад узроўню валодання беларускім словам, – распавёў адзін з арганізатараў, прадстаўнік MARA HUB спадар Андрэй:

–  Свята беларускай мовы мы вырашылі разам адсвяткаваць, двума арганізацыямі – “Хатка” і MARA HUB. Арганізацыяй займамалася “Хатка”, мы рыхтавалі наша месца, мы прадастаўляем пляцоўку. Я проста хачу на беларускай мове паразмаўляць, спаткацца са знаёмымі беларусамі тут, у Труймесце і адзначыць свята.

У праграме Дня Роднай мовы – штогадовая дыктоўка, прэзентацыя кнігі “Як гавораць беларусы”, кірмаш, сяброўскія размовы, прыемная музыка ды Спеўны Бус.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя