У сераду, 21 лютага, у Беларускім Моладзевым Хабе святкуюць Дзень роднай мовы.

Дата: 21 лютага. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa, 6a, Варшава.
Госці і артысты падзеляцца сваёй творчасцю, а іх выступы нагадаюць нам пра багацце і разнастайнасць нашай мовы: Удзел бяруць Алесь Плотка, Васіль Ядчанка, Віталь Рыжкоў, Алесь Дзянісаў, Atesta.
Будзе таксама адкрыты мікрафон, дзе кожны ахвотны зможа падзяліцца сваімі думкамі, вершамі ці адчуваннямі на беларускай мове.
Уваход вольны.
Арганізатары






