BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень сцяга ў Польшчы

Палякі святкуюць сёння, 2 траўня, Дзень Нацыянальнага  сцяга.  Гэтае свята мае на мэце выказаць павагу да сімвала Польшчы — бела-чырвонага сцяга. Белы колер на дзяржаўным сцягу Польшчы азначае дабрыню і чысціню памкненняў польскай нацыі, а чырвоны – годнасць і велічынь  польскіх каралёў.

У 1831 годзе, падчас Лістападаўскага паўстання, сейм Каралеўства Польскага заснаваў нацыянальную кукарду, якая спалучала ў сабе колеры гербаў Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, гэта значыць белы і чырвоны. Герб Каралеўства Польскага ўяўляў сабой белага арла на чырвоным шчыце, а гербам Вялікага Княства Літоўскага была Пагоня, – белы рыцар на кані з мячом на чырвоным шчыце. Польскі нацыянальны  сцяг быў усталяваны 1 жніўня 1919 года пасля аднаўлення Польшчай незалежнасці. Тады было вырашана, што сцяг будзе складацца з дзвюх гарызантальных палос: верхняй белай і ніжняй чырвонай у аднолькавых прапорцыях.

Раней, у гады Польскай Народнай Рэспублікі, нацыянальная сімволіка была абавязковай у Дзень працы, які прыпадаў на 1 траўня. На наступны дзень сцягі мусілі знікнуць, каб іх не вывесілі ў гадавіну прыняцця Канстытуцыі 3 траўня.

У незалежнай Польшчы Свята Нацыянальнага сцяга было ўведзенае ў 2004 годзе.

 Бел-чырвоныя святкаванні пройдуць сёння па ўсёй Польшчы. У Беластоку  сёння гарадскія ўрачыстасці гэтага свята пачаліся а 12-й гадзіне — на Рынку Касцюшкі ўзнялі сцяг і прагучаў польскі нацыянальны гімн.

Беларускае Радыё Рацыя