BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень Святога Патрыка адзначаць у Беластоку

Беластоцкі музычны клуб сёлета таксама адзначыць Дзень Святога Патрыка. Музыкі з Беластока адправяцца ў міні-тур па некалькіх гарадах Польшчы і Літвы. У самім Беластоку святочнае шэсце і парад у гэтым годзе пераносяцца на тыдзень.

Антон Сіроцін

Пра тое, як пройдзе святкаванне, распавядае кіраўнік Беластоцкага музычнага клуба Антон Сіроцін:

-20 ці 21 сакавіка, бо такі даволі шчыльны гастрольны графік, каб яшчэ займацца арганізацыяй наўпрост параду. Калі хтосьці з Беластоку вырашыць за нас гэта зрабіць, то будзем радыя перадаць ініцыятыву і прыняць удзел.

Музыкі з  гуртоў KURWADZIKI, ВСЁ_CRAZY, HOMAN-BAND, KASHLATY VOKH рушаць у невялікі міні-тур па гарадах Польшчы і Літвы — з канцэртамі, сустрэчамі і сапраўднай атмасферай ірландскага свята ў розных кутках рэгіёна. 15 сакавіка ў Беластоку будзе акустычны канцэрт.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя