Ужо ў восьмы раз у адным з найстаражэйшых гарадоў свету – Ашдодзе, на беразе Міжземнага мора ля помніка народнага паэта Беларусі Янкі Купалы адбылася акцыя ў дзень незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі – Дзень Волі Ля Мора.

Кажа арганізатар, беларускі актывіст Барыс Балтэ:
– Адбылося ўжо традыцыйнае ўскладанне кветак пад бел-чырвона-белым сцягам і сцгам Ізраіля, таксама прагучалі беларускія песні, свята канешне пачалося з выканання беларускага гімну, таксама гучалі іншыя песні з класікі беларускага року.
Пад час акцыі пад беларускім бел-чырвона-белым сцягам і ізраільскім бела-блакітным з Зоркай Давіда, да помніка Купалы былі ўскладзены белыя і чырвоныя ружы. Прагучалі гімн Беларусі «Ваяцкі Марш» і духоўны гімн «Магутны Б-жа».






Беларускае Радыё Рацыя






