Марш Волі, выстава ў культурным цэнтры “Barak Kultury” — «HERZLAND.SCHAFT – NARÓD ZASLEPIONY», Познаньскі Спеўны Сход, Света Бень з канцэртам і творчым майстар-класам, творчы майстар-клас “Тэатр, які схаваўся ў кніжцы”. Такая праграма Дня Волі запланаваная беларусамі на бліжэйшыя даты ў польскім горадзе Познань, – распавёў адзін з арганізатаў Стэфан Глушакоў:
– Сёлета ў Познані мы будзем святкаваць двойчы. Наперш 23 сакавіка ўвечары, а 18-й гадзіне запланаваны выступ Познаньскага Спеўнага Сходу. Гэта будзе другі год запар, але ў пашыраным складзе, на больш прафесійным узроўні. І мы запрашаем усіх беларусаў прыйсці і паслухаць.
Мерапрыемствы да Дня Волі ў Познані адбудуцца 23 сакавіка ў суботу і 24 сакавіка ў нядзелю. Марш Волі пачнецца 24 сакавіка а 15-ай гадзіне на Plac Wolności, збор каля фантана.
У суботу, 23 сакавіка, Света Бень грае канцэрт у Познані. Час: 19.00 (час мясцовы).
Месца: Studio SCENA ROBOCZA, Wroniecka 6, Познань.
Наведнікаў чакае кватэрнік, утульны і камерны. У праграме знойдзецца месца і гучным песням, і зусім ціхім, і пяшчотным, і пранізлівым, і вясёлым, і зусім наадварот.

Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






