BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень Волі ў Варшаве

У Варшаве адзначылі Дзень Волі. Вялікая імпрэза, якая ўключала шэсце, мітынг і канцэрт, разгарнулася ў цэнтры сталіцы на плошчах Трох Крыжоў і Замкавай.

Пра важнасць свята ў гісторыі Беларусі і эмоцыі ад сёлетняй падзеі распавялі суарганізатар імпрэзы Васіль Плешкуноў, прадстаўніца Школы беларускай традыцыйнай культуры Наталка, а таксама сувядучы, журналіст Вітаўт Сіўчык.

–  Без Дня Волі не было б беларусаў як самастойнага палітычнага народу. Менавіта 25 сакавіка ў 1918 годзе наша эліта вырашыла, што Беларусь павінна быць незалежнай краінай.

– Для нас, як для людзей, якія захоўваюць культуру і распаўсюджваюць сярод беларусаў, гэта было не тое, што абавязкова, гэты было немагчыма не прыйсці і не далучыцца.

– Гэта свята, якога мы чакалі, якое мы зрабілі. Калі я паглядзеў на людзей, ім было добра

Сёлета ў падзеі прынялі ўдзел і палітычна-грамадскія дзеячы, сярод іх – Павел Латушка, Павел Баркоўскі, Ірына Шчасная, Вячаслаў Сіўчык. Таксама далучыліся музычныя гурты “Kurwadziki”, “Паўталера”, “Капітан Хмель” і Школа беларускай традыцыйнай культуры.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя