BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзесяткі беларусаў трымалі ў рабстве на звалцы пад Масквой

Больш за 20 беларусаў былі вызвалены са сметніка ў Падмаскоўі валанцёрамі руху “Альтэрнатыва”. Гэтае аб’яднанне займаецца барацьбой з гандлем людзьмі і рабствам у Расeі.

Больш за 20 грамадзян Беларусі пагадзіліся паехаць з валанцёрамі ў паліцыю, каб даць паказанні і вярнуць дакументы. Людзі тлумачылі, што большасць з іх згадзіліся на працу ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях, але ў выніку апынуліся на сметніку ў Падмаскоўі. Там яны жылі ў інтэрнаце паблізу, а праз цяжкія ўмовы часам былі вымушаныя шукаць неабходныя рэчы прама на сметніку.

Як дадалі валанцёры, пасля гэтага прадстаўнікі кіраўніцтва сметніка сталі трывожна рэагаваць. Адзін з іх “пачаў абяцаць людзям, сабраным у аддзеле, і выплату заробкаў, і дастаўку назад у Беларусь”. першымі звярнулі ўвагу на выратаванне беларусаў з рабства ў выданні “Reform“.