BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Dzieciuki зайгралі ў Варшаве і Катавіцах

У Польшчы адбыўся невялікі музычны фестываль «OktoberPunk», які прайшоў у мінулыя выходныя ў Варшаве і Катавіцах. Галоўным хэдлайнерам абодвух канцэртаў стаў вядомы беларускі фолк-панк-гурт “Dzieciuki”.

Алесь Дзянісаў

Пра ўдзел у фестывалі і атмасферу падзеі распавёў адзін з вакалістаў гурта — Алесь Дзянісаў.

-Прыйшло шмат людзей, нашых сяброў, я асабліва і не чакаў. Я думаю, мы выклаліся на поўную катушку. У такім драйве ўсё прайшло даволі прыемна. Адбываецца культурнае ўзаемапранікненне, скажам так, і ўплыў, у дадзеным выпадку – гэта польская, беларуская і чэшская культуры.  

Наведнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад фэста:

-Было вельмі класна. “Дзецюкі” топ!

-“Дзецюкі” зрабілі вельмі класны канцэрт. Слухаю іх амаль з самага дзяцінства. Вельмі шчаслівы аказацца тут, разрываць з імі, скакаць, спяваць. Цудоўныя хлопцы, цудоўная музыка! Найлепшы найгоршы беларускі гурт!

Музыкі прадставілі праграму, у якой традыцыйныя беларускія матывы арганічна спалучаюцца з энергіяй панк-року. Выступы “Дзецюкоў” сабралі шмат прыхільнікаў і выклікалі жывы водгук як у беларускай, так і ў польскай публікі не толькі ў Варшаве, але і ў Катавіцах.

гурт Дзецюкі
гурт Дзецюкі

Беларускае Радыё Рацыя