BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзіяна Балыка: У такі час важна рабіць тое, што любіш

Нягледзячы на тое, што канец года – складаны час для ментальнага здароўя, шляхі захаваць добры настрой ёсць. Пра гэта распавяла псіхолаг, паэт і драматург Дзіяна Балыка.

“У такі час асабліва важна рабіць тое, што любіш”, – адзначыла дзеячка.

– Канец года – гэта цяжкі час для ўсіх. Бо гэта цёмны час – у прамым і пераносным сэнсе гэтага слова. Нам не хапае сонечных дзён, і таму трэба прымаць вітамін Д. Выпіваем вітамін Д і пачынаем раніцу з таго, што мы любім – з ёгі, з медытацыі, з тэлефанавання бацькам, якіх мы не можам абдымаць ужо 3-4-5 год, з беларускай песні, якую мы любім, чуем і адчуваем салідарнасць з палітвязнямі.

Менавіта вызваленне палітвязняў 13 снежня Дзіяна Балыка адзначыла як найбольш яркую пазітыўную падзею ў гэтым – 2025 – годзе.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя