Могілкі Росы ‒ знакавае месца не толькі для літоўцаў, але таксама беларусаў і палякаў. Тут спачываюць выдатныя дзеячы культуры, навукоўцы і змагары за свабоду. Сёння, у дзень Усіх Святых, многія людзі наведваюць могілкі Росы.

Знічы на магіле Юзафа Пілсудскага і палеглых жаўнераў стаўлялі літоўскія скаўты з гімназіі Святога Яна Паўла ІІ у Вільні. Як адзначыў дырэктар гімназіі Адам Блашкевіч, штогод вучні з дырэктарам стараюцца наведаць магілы на віленскіх некропалях.
– Гэта традыцыйная ініцыятыва, калі мы ў Дзень Усіх Святых запальваем знічы і свечкі на магілах, дзе пахаваны тыя, хто змагаўся за свабоду. Тыя магілы, якія занядбаныя, за якімі няма каму клапаціцца, то мы клапоцімся.
Гімназія Яна Паўла ІІ у Вільні паўстала ў 90-ых гадах. Школа выхоўвае ў духу еўрапейскай хрысціянскай традыцыі, адкрытых свету, творчых і лаяльных грамадзян Літвы, дзе выкладаецца таксама польская мова.











Беларускае Радыё Рацыя






