BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Экскурсія па габрэйскім Беластоку

У нядзелю, 19 траўня, беларусаў Беластока клічуць на беларускамоўную экскурсію па габрэйскім Беластоку.

Дата: 19 траўня. Час: 11.30 (час мясцовы). Месца збору: ля помніка Героям Беласточчыны ў Цэнтральным парку, Беласток. 

Будуць размаўляць пра гісторыю габрэяў у Беластоку: калі яны з’явіліся ў горадзе? Дзе сяліліся? Як жылі? 

Пагавораць і пра паўстанне ў беластоцкім гета, і агулам пра культуру, традыцыі, і прыватныя гісторыі. 

Завітаеце да помніка спаленай сінагозе, пабачыце на былы яўрэйскі” гандлёвы цэнтр”, паразмаўляеце пра эсперанта і яе стваральніка і пра гета, безумоўна. 

Працягласць — 1,5 — 2 гадзіны. 

Удзел бясплатны, вітаюцца данаты. Рэгістрацыі не патрэбна.

Арганізатары