BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Экскурсія па захаваных магілах беларускіх дзеячаў культуры ў Беластоку

У нядзелю, 20 красавіка, на Усіхсвяцкіх могілках у Беластоку прайшла ўрачыстая экскурсія, прысвечаная захаванню магіл беларускіх дзеячаў культуры і гісторыі. Экскурсія стала вынікам першага этапу праекта, які быў рэалізаваны дзякуючы падтрымцы неабыякавых беларусаў з Падляшша і Беларусі.

Кажуць удзельнікі сустрэчы – спонсары праекта:

– Важная справа захоўваць помнікі дзеячаў, калі ў іх не засталося сваякоў, каб за іх магіламі даглядалі, тым больш што гэта людзі, якія змагаліся за правы беларусаў, пашыралі беларускую культуру, нягледзячы на ціск. Для людзей, якія засталіся па-за межамі Беларусі, трэба падтрымліваць такія ініцыятывы, і калі ёсць магчымасць, напрыклад на Дзяды, пакінуць зніч, прыбраць магілу.

– Мала таго, што трэба помніць пра людзей, якія тут пахаваны, яшчэ гэта дазваляе помніць пра справы, якія яны рабілі.

Падчас экскурсіі арганізатары прадставілі вынікі працы, якая стала магчымай дзякуючы сабраным 8444,27 злотых праз краўдфандынгавую платформу Gronka. Каманда ініцыятывы, разам з партнёрамі — Хабам «Новая Зямля» і фондам «Тутака», выказала ўдзячнасць усім, хто аказаў падтрымку.

Беларускае Радыё Рацыя