Ва Універсітэце ў Беластоку адбылася міжнародная сустрэча “Copernicus Forum”, арганізаваная Polskie Stowarzyszenie na Rzecz Bezpieczeństwa, NATO DEEP eAcademy і Рэктарам універсітэта.

Адным з ключавых гасцей форуму стаў Пол Туркеттл – эксперт з 33-гадовым досведам работы ў НАТА, які ў тым ліку пракаментаваў перспектывы мірнага ўрэгулявання ваеннага канфлікту ва Украіне:
-Рады быць тут, у Польшчы, і мець магчымасць выступіць ва ўніверсітэце ў Беластоку, таму што тэма НАТА вельмі важная, асабліва цяпер, у сітуацыі, якая адбылася ўсяго некалькі дзён таму і насамрэч мяняецца штодня. Я маю на ўвазе, што сітуацыя крытычная. Але галоўнае, што я ведаю, гэта тое, што Генеральны сакратар НАТА гаварыў з прэзідэнтам Трампам на мінулым тыдні. Мы можам толькі спадзявацца, што дыялог працягнецца і будзе знойдзена мірнае рашэнне. І Еўропа зможа вярнуцца да, магчыма, нейкай нармальнасці.
Віцэ-прэзідэнт Беластока Рафал Рудніцкі падкрэсліў важнасць такіх сустрэч для горада, адзначыўшы, што яны садзейнічаюць развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і абмену ведамі ў галіне бяспекі:
–Беласток – гэта горад, які знаходзіцца на ўсходнім флангу НАТА. Дасканала ведаем, што пытанні, звязаныя з бяспекай нашай усходняй мяжы, ёсць надзвычай важнымі. Пашырэнне ведаў на гэтую тэму падчас такіх сустрэч дае зразумець, якая будучыня нас чакае.
На форуме Пол Туркеттл выступіў перад студэнтамі з лекцыяй “NATO Agenda 2030 – як уцягнуць грамадзянскую супольнасць, моладзь, парламентарыяў і прыватны сектар у фармаванне Альянсу?” Таксама абмяркоўваліся такія тэмы, як роля адукацыйных тэхналогій у навучанні вайскоўцаў, стратэгія НАТА ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе, а таксама перспектывы пашырэння альянсу.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя






