BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Эксперт: Пазіцыя Наўроцкага пагражае экалагічнай інтэграцыі Польшчы з ЕЗ

Прадстаўнік Альянсу «Зялёная Беларусь» і экалагічны эксперт Уладзіслаў Шумак пракаментаваў нядаўнія заявы абранага прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага пра энергетычную палітыку краіны: «будучыня Польшчы — гэта вугаль, атамная энергетыка і „здаровы сэнс“, а не „Зялёны лад“:

-Усе рашэнні ўсё роўна прымаюцца на роўні ўрада Дональда Туска. Можа быць запаволены ход да дэкарбанізацыі. Але адмовы ад гэтага курсу ўжо не будзе. Польшча будзе факусавацца на атаме і часткова захавае як крыніцы энергіі.

Адпаведна ўвядзенне сістэмы залогу на ўпакоўку, якая стартуе ў Польшчы з кастрычніка, Уладзіслаў Шумак назваў «выдатнай ініцыятывай, што адпавядае перадавым еўрапейскім практыкам»:

Польшча вельмі спазняецца з укараненнем гэтай сістэмы. Павінна была яшчэ год таму працаваць, а за тару можна вярнуць грошы. Плюс гэта забеспячэнне чысціні навакольнага асяроддзя, маштабнае зніжэнне колькасці адходаў.

Паводле экпсперта, падобныя сістэмы даказалі сваю эфектыўнасць у Скандынавіі і Германіі, дзе ўзровень перапрацоўкі ўпакоўкі дасягае 90% і больш. «Нават на фоне палітычнай палемікі краіна зможа захаваць баланс паміж энергетычнай бяспекай і экалагічнай адказнасцю», — падкрэслівае Уладзіслаў Шумак.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: x.com/NawrockiKn I goodair.pl: