Экспертная сустрэча па прафілактыцы псіхічнага здароўя моладзі адбылася 14 снежня ва Універсітэцкім культурным цэнтры Беластока.

Падчас яе педагогі, псіхолагі, прадстаўнікі мясцовых органаў улады і студэнты абмеркавалі праграмы, накіраваныя на падтрымку моладзі. Пра вынікі сустрэчы распавёў дацэнт Інстытута сацыялогіі і кагнітыўных навук Беластоцкага ўніверсітэта Лукаш Кішкель:
– Мы хацелі б прадставіць падсумаванне сённяшняй экспертнай сустрэчы, якая прысвечана прафілактыцы моладзі. Створана адмысловая прастора, дзе можна будзе прадставіць свае працы прысвечаныя прафілактыцы псіхічнага здароўя. Гэтыя прастора спрыяе таму, каб можна было абмеркаваць свае ідэі з прадстаўнікамі Маршалкоўскай управы і Гарадской управы Беластока.
Падчас семінара “Маладыя для маладых” студэнты і актывісты распавялі пра праграмы, накіраваныя на падтрымку псіхічнага стану моладзі. Сярод якіх: гарачая лінія, антыстрэсавыя семінары і сацыяльная кампанія “Візіт да псіхолага — гэта нармальна”.



Беларускае Радыё Рацыя






